Практыка ПТА

Вытворчае навучанне навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі

Асноўнымі задачамі вытворчага навучання з’яўляюцца фарміраванне, замацаванне і ўдасканаленне прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі, неабходных для прысваення кваліфікацый рабочых і служачых.
Вытворчае навучанне навучэнцаў арганізуецца і праводзіцца каледжам, сумесна з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў і арганізацыямі, якія забяспечваюць праходжанне вытворчага навучання навучэнцаў.
Для правядзення вытворчага навучання паміж каледжам і арганізацыяй заключаецца дагавор аб арганізацыі вытворчага навучання навучэнцаў.
Прадпрыемствы, якія з’яўляюцца базамі практык, размешчаны ва ўкладцы “Базы практык” у раздзеле аддзяленняў.
Вытворчае навучанне складаецца з пачатковага, асноўнага і заключнага (вытворчай практыкі) перыядаў.
У пачатковым перыядзе вытворчага навучання ажыццяўляецца фарміраванне першапачатковых прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў навучэнцаў.
У асноўным перыядзе вытворчага навучання паглыбляюцца і пашыраюцца прафесійныя веды, уменні і навыкі навучэнцаў.
Вытворчае навучанне ў пачатковым і асноўным перыядах можа праводзіцца ў вучэбна-вытворчых майстэрнях, навучальных гаспадарках, рэсурсных цэнтрах на навучальных палігонах і ў іншых структурных падраздзяленнях каледжа, у арганізацыях, у тым ліку на вучнёўскіх месцах гэтых арганізацый.
У заключным перыядзе вытворчага навучання (вытворчай практыкі) замацоўваюцца і ўдасканальваюцца прафесійныя веды, уменні і навыкі навучэнцаў, як правіла, у арганізацыях, а ў асобных выпадках – у структурных падраздзяленнях каледжа.
Бланкі дакументаў па вытворчаму навучанню размешчаны ва ўкладцы «дакументы».

Дакументы
Практыка ПТА

Тэматычны план вытворчага навучання для групы 16л

Скачаць
Практыка ПТА

Змест праграмы вытворчага навучання 16л

Скачаць