Працэдура ажыццяўлення плацяжоў у АРІП

Працэдура ажыццяўлення плацяжоў у АРІП«Сістэма Разлік» – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АІС АРІП ) створана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь у мэтах спрашчэння арганізацыі прыёму плацяжоў ад фізічных і юрыдычных асоб. Сайт сістэмы – www.raschet.by, телефон контакт-центра – 141.

Аплаціць паслугі філіяла БДТУ ” Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж вы можаце праз сістэму “Разлік ” (АРІП), у любым зручным для Вас месцы, у зручны для Вас час, у зручным для Вас пункце банкаўскага абслугоўвання-інтэрнэт-банку, з дапамогай мабільнага банкінгу, інфакіёску, касе банкаў, банкамаце і т. д.

Здзейсніць аплату можна з выкарыстаннем наяўных грашовых сродкаў, электронных грошай і банкаўскіх плацежных картак у пунктах банкаўскага абслугоўвання банкаў, якія аказваюць паслугі па прыёме плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ПЛАЦЯЖУ НЕАБХОДНА:

  1. Выбраць
    • Пункт “сістэма Разлік ” (АРІП)
    • г. Віцебск
    • Адукацыя і развіццё
    • сярэднюю спецыяльную адукацыю, ПТА
    • філіял БДТУ Віцебскі ДМК
  2. Выбраць аплачваную паслугу
  3. Увесці
    • У выпадку аплаты [навучанне, пеня, курсы, паліва]- нумар дамовы
    • У выпадку аплаты [акадэмічная запазычанасць, інтэрнат]- нумар білета навучэнца
    • У выпадку аплаты [пакрыццё сродкаў за навучанне]- нумар загаду
  4. Ўвесці суму плацяжу
  5. Праверыць карэктнасць інфармацыі
  6. Здзейсніць плацёж
Калі вы ажыццяўляеце плацёж у касе банка, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму “Разлік” (АРІП).