Практыка ССА

Практика учащихся, осваивающих содержание образовательных программ среднего специального образования

Практыка з’яўляецца часткай адукацыйнага працэсу, арганізуецца і праводзіцца каледжам у цесным узаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, для якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, у адпаведнасці з навучальным планам па спецыяльнасці. Практыка падраздзяляецца на вучэбную і вытворчую. Вытворчая практыка падзяляецца на тэхналагічную і пераддыпломную.
Від практыкі, тэрміны і паслядоўнасць праходжання навучэнцамі практыкі ў кожным навучальным годзе усталёўваецца каледжам у адпаведнасці з вучэбным планам па спецыяльнасці і размешчаны на ўкладцы «графік практык» у разрэзе аддзяленняў.
Задачамі вучэбнай практыкі з’яўляюцца фарміраванне ў навучэнцаў практычных уменняў і навыкаў па вывучаемых вучэбных дысцыплінах, набыццё першасных прафесійных уменняў і навыкаў па абранай спецыяльнасці, атрыманне кваліфікацыйнага разраду па прафесіі, замацаванне прафесійных уменняў і навыкаў па абранай спецыяльнасці.
Задачамі тэхналагічнай практыкі з’яўляюцца набыццё навучэнцамі прафесійных уменняў і навыкаў па спецыяльнасці, замацаванне, паглыбленне і сістэматызацыя ведаў па спецыяльных дысцыплінах, вывучэнне тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці, набыццё практычнага вопыту, развіццё прафесійнага мыслення, павышэнне ўзроўню кваліфікацыі па прафесіі.
Задачамі пераддыпломнай практыкі з’яўляюцца вывучэнне арганізацыі і кіравання вытворчасцю, праверка магчымасцяў навучэнца самастойна выконваць прафесійныя функцыі, а для шэрагу спецыяльнасцяў – падрыхтоўка матэрыялаў да дыпломнага праекту (працы).
Вытворчую практыку навучэнцы праходзяць у арганізацыях, якія адпавядаюць профілю адукацыі, па якім ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў. Прадпрыемствы, якія з’яўляюцца базамі практык, размешчаны на ўкладцы “Базы практык” у разрэзе аддзяленняў.
Практыка навучэнцаў арганізуецца на падставе дагавораў, якія заключаюцца каледжам з арганізацыяй. Бланкі дакументаў па практыцы размешчаны на ўкладцы “дакументы”.

Графік практык
Практыка ССА

Графік практык па аддзяленнях 2018-2019

Скачаць