29 сакавіка 2016 года на базе ўстановы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-будаўнічы каледж» праходзіў абласны этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus – 2016«. Навучэнец аддзялення «Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцей» Салаўёў Сцяпан (група № 27) заняў 1-ае месца ў намінацыі «Сталярныя працы», праявіўшы выдатны ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі.