З 14 па 19 кастрычніка ў Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) праходзіў 44-ы чэмпіянат свету па прафесійным майстэрстве WorldSkills. Прынялі ўдзел 1300 канкурсантаў з 77 краін свету.
Нацыянальная зборная Беларусі на чэмпіянаце свету па прафесійным майстэрстве WorldSkills 2017 па кампетэнцыі «Платніцкія працы» была прадстаўлена навучэнцам нашага каледжа Пасюціным Валянцінам, які заняў I месца на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills Belarus па вышэйпаказанай прафесійнай кампетэнцыі.
Упершыню мы ўдзельнічалі ў мерапрыемствах сусветнага ўзроўню і сусветнага маштабу! Медаль мы не прывезлі, аднак прывезлі нешта больш дарагое, чым медалі: захапленне, мудрасць,… «і вопыт, сын памылак цяжкіх, і геній, парадоксаў сябар»!