Гучы, мая родная мова….

Дзень роднай мовы адзначаецца па свеце 21 лютага. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 2000 годзе.
Акцыі, конкурсы і віктарыны ладзіліся ў нас у гэты дзень. Такім чынам іх удзельнікі сцвярджалі: беларуская мова жыве, развіваецца, узвышае… Найлепшае прысвячэнне роднай мове — гэта, безумоўна, карыстанне ёю. Штодня, а не толькі па святах…