Мова – гэта жывая памяць народа, яго душа, яго здабытак. Мова – найвялікшае багацце народа.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» прайшла ў гэты дзень у каледжы, якая мела на мэце звярнуць увагу на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самімі папулярнымі словамі былі: каханне, радзіма, прывітанне. Мы ўсе павінны берагчы гэты духоўны скарб, і тады жывая і непаўторная родная мова раскажа ўсяму свету пра нашу краіну.