21 лютага ў каледжы прайшоў марафон беларускай паэзіі “Гучы родная мова!”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікі марафона прадэманстравалі цудоўнае валоданне родным словам. Прагучалі такія вершы як: “Родная мова” Пімена Панчанкі, “Матчына мова” Алеся Бачылы, “Гэта ўсё мая Беларусь!” Надзеі Верас і г. д., якія яшчэ раз паслужылі доказам таго, што наша мова вельмі мілагучная, прыгожая і непаўторная.
Пераможцамі сталі:
1 месца – Леанека Аліна, гр.20п;
2 месца – Лаўрыновіч Таццяна, гр.12і;
2 месца – Сідорак Таццяна, гр. 41;
3 месца – Міронаў Уладзіслаў, гр.16а;
3 месца – Дварко Яўген, гр. 11у.
Жадаем творчага натхнення і поспехаў пераможцам і ўдзельнікам марафона!