Абрадавыя святы беларусаў

23 лютага 2023 года ў групе 41 прайшло адкрытае выхаваўчае мерапрыемства ў форме вуснага часопіса “Абрадавыя святы беларусаў” пад кіраўніцтвам Маркіленка Святланы Анатольеўны. Мерапрыемства праходзіла ў мэтах грамадзянка-патрыятычнага выхавання і было заклікана ўзнавіць веды навучэнцаў пра традыцыі, звычаі і абрады беларусаў.