26.11.2019 групы 14 и 24 прадставілі літаратурна-музычную гасцёўню “Малая радзіма”.
“Як вядома, 2018, 2019 і 2020 год аб’яўлены Годам малой радзімы. Кожны з нас можа вызначыць для сябе, што ж такое «малая радзіма»? Для кагосьці гэта дом, кватэра. Для кагосьці гэта вуліца, правулак. Хтосьці скажа, што малая радзіма – гэта родная вёска, аграгарадок, раённы або абласны горад. І кожны будзе правы…”
Дакладна з гэтых слоў пачалося мерапрыемства.
У гасцёўні прагучалі вершы і песні пра дом, вёску, вуліцу, горад і Беларусь. Таксама навучэнцы падрыхтавалі танцавальны нумар і відэакліп пра сваю творчасць, праз якую перадалі сваю любовь да роднага Віцебска. У зале была створана атмасфера мастацкай майстэрні , пленэра. Былі прадстаўлены лепшыя работы па малюнку і жывапісе. А дапамаглі ім падрыхтавацца куратар Будрык В. Р. і выкладчык Маркіленка С. А.